Выява: Mars One
Бас Лансдорп, кіраўнік прыватнага касмічнага праекту Mars One, запісаў разгорнуты відэаадказ на крытыку ўдзельніка праекту Джозэфа Роша.
Рош абвінавачвае аўтараў крытычнага артыкулу ў пустой пагоні за сенсацыяй.
Ён сцвярджае, што заявак на ўдзел было насамрэч 200 тысяч і што адбор удзельнікаў не залежыць ад сумы ахвяраванняў на праект.
Таксама кіраўнік Mars One зазначыў, што параўнальна сціплай сумы ў 6 млрд даляраў хопіць на праект, бо плануецца палёт людзей толькі ў адзін бок — каланісты застануцца жыць на Марсе.
Запуск першага касмічнага апарату Mars One на Марс быў перанесены на два гады — да 2020 года.
Гэта значыць і змяшчэнне ўсяго графіку на два гады — запуск людзей на Марс адбудзецца ў 2027 годзе, а не ў 2025-м, як планавалася раней.
Затрымка тлумачыцца наступным раўндам перамоў з інвестарамі, у якіх зацягнулася «папяровая праца». Яна завершыцца, як чакае кіраўнік праекту, ужо гэтым летам, але Mars One не паспее ў час прафінансаваць даследаванні кампаніі Lockheed Martin, неабходныя для запуску першага беспілотнага апарату да Марса.