Сайт ultra-music.com прыпыніць актыўную дзейнасць 31 сакавіка. Архіў сайта будзе даступны ў ранейшым рэжыме, але новыя матэрыялы будуць публікавацца толькі зрэдку.

«За адзінаццаць гадоў мы зрабілі нямала: напісалі тысячы навін, падрыхтавалі сотні інтэрв'ю, прэзентавалі дзясяткі альбомаў. Часцяком хуліганілі, часам касячылі, але заўсёды рабілі сваю працу прафесійна. Мы пастаянна ўздымалі планку якасці як матэрыялаў, якія рыхтавалі, так і музыкі, якая з'яўлялася на сайце, не прапускалі ніводнай важнай музычнай падзеі ў Беларусі, прыдумлялі цікавыя праекты, прадстаўлялі публіцы новыя імёны і давалі магчымасць выказацца ўсім, для каго важная беларуская музыка. Упэўненыя, што нашы намаганні былі не марныя, — кажа заснавальнік сайта Вячаслаў Радзівонаў. — На жаль, абставіны не дазваляюць нам аператыўна працаваць і развіваць сайт так, як, на наш погляд, неабходна. Ultra-Music прыпыняе актыўную дзейнасць, але не закрываецца. Мы працягнем некаторыя нашы праекты, на сайце перыядычна будзе абнаўляцца стужка навінаў, а ўвесь функцыянал будзе даступны ў ранейшым рэжыме».

Рэдакцыя Ultra-Music выказвае падзяку ўсім карэспандэнтам і фатографам, якія прымалі ўдзел у працы сайта, а таксама чытачам і калегам. «Развітальная» імпрэза пройдзе 27 сакавіка ў паб-клубе «Графіці». Пачатак у 23:00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?