Сенсацыя мясцовага масштабу пра тое, як у забаўляльным цэнтры пад Мінскам спяклі вялікі двухметровы дранік, ахвотна цытавалася ў суботу ў інтэрнэце і на тэлеканалах.

Насамрэч да наведвальнікаў забаўляльнага цэнтру Сула вынеслі і паставілі на вогнішча грэцца вялікую патэльню, закрытую зверху металічнай крышкай, на якую накідалі вуголляў.

Гучалі аб’явы, што гэты выпякаецца сам блін. Праз некалькі хвілін патэльню занеслі у палатку для аздаблення і ўпрыгожвання, і толькі пасля гэтага вынеслі на пачастунак публікі.

Перад тым, як рэзаць, правялі дэманстратыўны замер — аккурат два метры у дыяметры.

Такім чынам, працэсу падрыхтоўкі і непасрэдна выпякання ніхто — ні публіка, ні журналісты — не бачылі. На патэльні былі раскладзеныя бліны дыяметрам прыкладна 20 см, зазоры паміж імі былі закладзеныя чыпсамі, зелянінай, гуркамі і смятанай.

Сцверджанне, што дранік плануецца заявіць у кнігу рэкордаў Гінэса — толькі словы. На свяце не было ні прадстаўнікоў гэтай кнігі, ні адпаведнай фіксацыі рэкорду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?