Ад 19 сакавіка ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод» будзе пракладваць шлях у светлую будучыню самастойна, без удзелу прызнанага аўтарытэта ў гэтым пытанні: роўна апоўдні быў зроблены дэмантаж помніка У. І. Леніну каля цэнтральнай прахадной прадпрыемства.

Манумент Ільічу ўсталявалі ля галоўных варот завода ў 1963 годзе па вельмі важнай прычыне: сам завод тады насіў яго імя. Працы па дэмантажы стартавалі пасля вынясення адпаведнага рашэння гарвыканкамам. Прычынай гэтага сталі планы па змене ландшафту тэрыторыі каля прахадной. Статуя ў бліжэйшы час будзе ўстаноўлена ў іншым месцы - на тэрыторыі бабруйскага санаторыя імя Леніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?