Сёння ў расійскім Ханты-Мансійску скончыўся апошні этап Кубку свету па біятлоне. Апошнім пунктам праграмы быў жаночы масстарт, дзе мусіў вырашыцца лёс Вялікага крыштальнага глобуса – пераможцы агульнага заліку. На яго прэтэндавалі беларуска Дар’я Домрачава і фінка Кайса Макарайнен.

Дар’і трэба было проста моцна не саступіць Кайсе. У выніку беларуска з двума промахамі была чацвёртай, а фінка – толькі трынаццатай.

У барацьбе за ганаровы трафей беларуска на 48 балаў апярэдзіла фінку Кайсу Мякярайнен - 1092 супраць 1044.

Раней Домарачава двойчы займала другое месца ў агульным заліку Кубка свету - у сезонах- 2011/12 і 2012/13, а таксама адзін раз трэцяе - у сезоне-2013/14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?