Цягам трох месяцаў вясны ў Вікіпедыі праходзіць конкурс артыкулаў пра краіны цэнтральнай і ўсходняй Еўропы «Вікі Вясна».

У конкурсе ўдзельнічаюць два беларускія раздзелы Вікіпедыі (класічным і афіцыйным правапісамі). Раздзел класічным правапісам на сёння прымае больш актыўны ўдзел.

Арганізацыя Фаланстэр, адзін з праектаў якой накіраваны на развіццё беларускай Вікіпедыі («Вікіфікацыя»), забяспечвае прыз самаму актыўнаму ўдзельніку.

Ідэя конкурсу — пашырыць інфармацыю пра краіны рэгіёну, прыцягнуць увагу да асаблівасцяў гэтых краін, павялічыць камунікацыі паміж актыўнымі вікіпедыйнымі рэдактарамі.

Актывісты арганізацыі гатовыя дапамагаць хуткай вікі-дапамогай усім ахвочым прыняць удзел, судзейнічаць па пытаннях працы з Вікіпедыяй і вікі-разметкай.

Правілы ўдзелу ў конкурсе:

  • Афіцыйныя даты правядзення конкурсу: 21 сакавіка — 31 траўня.
  • Для ўдзелу трэба дадаць сябе ў табліцу ўдзельнікаў конкурсу (у Вікіпедыі класічным або афіцыйным правапісам).
  • Кожнай краіне рэгіёна прызначаецца тыдзень, на працягу якога рэдактары ўсіх моўных раздзелаў Вікіпедыі мусяць пісаць пра яе.
  • Тэмы артыкулаў можна абіраць любыя, датычна той ці іншай краіны, але кожны моўны раздзел прапаноўвае самыя актуальныя пра сваю краіну.
  • На працягу чэрвеня будуць падводзіцца вынікі, вызначацца пераможцы, лакальна ў кожным моўным раздзеле.
  • Міжнародныя каардынатары конкурсу вырашаюць даты і месца правядзення Вікі Лагера для самых актыўных удзельнікаў у канцы ліпеня.

 Па пытаннях звяртайцеся на [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0