Канцэрн «Беллегпрам» запрашае індывідуальных прадпрымальнікаў за круглы стол, які павінен адбыцца 27 сакавіка.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык пасля цырымоніі адкрыцця XXXVI Міжнароднай выставы-кірмашу «БелТЭКСлегпрам. Вясна».

«Мы запрашаем індывідуальных прадпрымальнікаў за круглы стол, хацелі б правесці нармальны дыялог. Тут пазіцыя павінна быць узаемнай павагі і разумення, што ў кожнага свой бізнес», — адзначыў Мікалай Яфімчык. На яго думку, дзейнасць усіх удзельнікаў рынку павінна быць празрыстай, ні ў каго з іх не павінна быць асаблівых пераваг.

«Усе павінны быць у роўных умовах, і я думаю, што мы знойдзем агульную мову, калі людзі будуць хацець гэта зрабіць», — падкрэсліў старшыня канцэрна.

Мікалай Яфімчык канстатаваў, што многія прадпрымальнікі, асабліва сярэдні і буйны бізнес, згодны з неабходнасцю рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі толькі тых тавараў лёгкай прамысловасці, якасць якіх адпавядае тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза і пацверджана дакументальна. «Яны згодны, таму што нельга ўвозіць і прадаваць нашаму народу тое, што не адпавядае разуменню нармальнага тавару», — адзначыў ён.

***

XXXVI Міжнародная выстава-кірмаш «БелТЭКСлегпрам. Вясна» пройдзе ў Мінску 24-26 сакавіка. У праграме мерапрыемства - паказ калекцый адзення дзелавога стылю для вучняў агульнаадукацыйных устаноў і калекцый дзіцячага адзення для спорту і адпачынку прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», рабочая сустрэча прамысловых прадпрыемстваў і гандлёвых арганізацый па пытаннях пастаўкі і насычэння ўнутранага рынку таварамі лёгкай прамысловасці айчыннай вытворчасці, семінар на тэму «Аптымізацыя сістэмы забеспячэння. Як рацыянальна выкарыстоўваць схему комплекснага забеспячэння швейных прадпрыемстваў. Праблемы работы з расійскімі пастаўшчыкамі. Асноўны спектр паслуг для развіцця вытворчасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?