У польскiх гарадках Бельску Падляскiм i Гайнаўцы прайшлi ўрачыстыя вечары выпускнiкоў агульнаадукацыйных лiцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Так, сёлета Гайнаўскi лiцэй, якi, дарэчы, заняў летась 30‑е месца ў рэйтынгу лiцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскiм лiцэi беларускую мову ў пяцi выпускных класах вывучаюць 164 вучнi, а сам лiцэй у рэйтынгу знаходзiцца на 45‑ым месцы.

Вечары знаўцаў беларускай мовы атрымалi назву «Сто дзён» i праводзяцца штогод напярэдаднi выпускных экзаменаў. Днямi ў госцi да навучэнцаў завiталi былыя выпускнiкi лiцэяў, кiраўнiкi органаў мясцовага самакiравання, ганаровыя госцi, прадстаўнiкi рэгiянальных СМІ.

Сярод запрошаных былi пасол Беларусi ў Польшчы Павел Латушка i генконсул Беларусi ў Беластоку Мiхаiл Аляксейчык. Яны пажадалi выпускнiкам паспяховай здачы экзаменаў, а кiраўнiцтву i настаўнiкам лiцэяў падзякавалi за высокi ўзровень арганiзацыi навучання, падтрымку беларускай мовы i культуры, захаванне беларускiх традыцый. Нашы дыпламаты перадалi лiцэям бiблiятэчкi (па 100 кнiг) вучэбна‑метадычнай лiтаратуры.

Паводле: Леанiд Тугарын, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0