Следчы камітэт па Брэсцкай вобласці просіць адгукнуцца сямейную пару, якая фатаграфавалася побач з верталётам Robinson, што прызямліўся 12 сакавіка ў Кобрынскім раёне

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 12 сакавіка прыблізна ў 16.30 верталёт з-за кепскага самаадчування аднаго з трох пасажыраў ажыццявіў вымушаную пасадку побач з развязкай трасы Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ і аўтадарогі Маларыта — мяжа Украіны (Макраны). Паводле слоў двух пасажыраў, пасля прызямлення да іх звярнулася сямейная пара з дзіцем і папрасіла сфатаграфавацца на фоне верталёта.

«Зроблены здымак і паказанні сям'і могуць дапамагчы ва ўстанаўленні акалічнасцяў здарэння», — адзначыла Дранькова. 

Яна нагадала, што прыблізна ў 16.40 падчас узлёту пасля вымушанай пасадкі верталёт блізу вёскі Багач перакуліўся на бок. Пілот і трое пасажыраў не пацярпелі.

Паводле слоў пілота, пры ўзлёце быў моцны вецер, з-за чаго ён не здолеў справіцца з кіраваннем. 

Акалічнасці здарэння ўстанаўлівае УСК па Брэсцкай вобласці, якое просіць відавочцаў і сямейную пару, што фатаграфавалася на фоне верталёта, патэлефанаваць следчым на нумар 8-0162-27-38-19 або ў дзяжурную часць УСК па Брэсцкай вобласці на нумар 8-0162-27-37-00 ці на лінію 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?