Гісторыя з кнутом, які патрэбны чыноўнікам каб адраджаць лёгкую прамысловасць, вельмі цікавая ў кантэксце нядаўняга артыкула Саўбелкі. Прыкладна 9-га студзеня газета пісала пра забарону продажу садамазахісцкага інвентару і пратэстам супраць гэтага ў вебе.

Прычым аўтар сцвярджаў, што за кампаніяй крытыкі забароны продажу пугаў і кайданкоў стаяць ….апазіцыянеры.

“Не поймешь, то ли вся эта тоска по любострастным утехам вызвана на самом деле свойствами менталитета отдельных личностей, то ли нелюбовь отдельных личностей к белорусской власти дошла уже до такой степени, что люди готовы себя плетками хлестать, лишь бы чиновникам нашим досадить. Ну определенные политические круги, привыкшие нарушать писаные и неписаные законы, определенной склонностью к мазохизму отличались издавна: получат за свои правонарушения предусмотренное законом наказание, мчатся по дипломатическим учреждениям и томными голосами жалуются: ах, дескать, как нам больно сделали"!

Трэба саўбелкі неяк прынесці прабачэнне аматарам садомаза: любоў некаторых асоб да беларускай улады дайшла да такой ступені, што людзі гатовыя сябе і кнутамі сцягаць і казаць пра гэта публічна, на ўсю краіну.

Аднак прыкол галоўны ў тым, што нават сексуальныя практыкі СБ пачала дзяліць на “правільныя” і “антыдзяржаўныя”. Падумаў, што логіцы хутка мае з’явіцца “Патрыятычная Камасутра”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?