Пра гэта заявіў пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка ў інтэрв’ю «Українським Новинам», адказваючы на пытанне пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяннях у Данбасе.

«Ёсць вярбоўшчыкі, якія прапануюць, мяркуючы па ўсім, зарабіць. Але нармальныя людзі на вайну не паедуць. Калі я маю сям’ю, уладкаваны побыт, працу, дык выбачайце мяне — куды я паеду? Гэта ж вайна.

Прыкладаў, калі б беларусы ваявалі на чыім-колечы баку на усходзе Украіны і загінулі, мы не ведаем», — заявіў ён.

Вялічка таксама заявіў, што ня ведае, ці ёсьць расейскія вайскоўцы ў Данбасе: «Гэта не да мяне пытанне. Сказаць, што ёсць — значыць, трэба мець доказы, а якія? Я на Данбасе не быў, я гляджу тэлебачанне, як і ўсе. Адны кажуць, што ёсць, іншыя — што не».

Што тычыцца плянаў запусціць вяшчанне ў Беларусі ўкраінскага тэлеканалу, то, па словах Вялічкі, праца над гэтым працягваецца.

На пытанне, ці супрацоўнічае Беларусь з «уладамі Данецкай і Луганскай абласцей» у эканамічным плане, Вялічка адказаў: «Як можна з імі супрацоўнічаць? Ніякай выгады няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?