Прэзэнтацыя кнігі «Шурпатая дарога» Віктара Сікоры, апавядае Ада Райчонак, якая асабіста ведала паэта.

Прэзэнтацыя кнігі «Шурпатая дарога» Віктара Сікоры, апавядае Ада Райчонак, якая асабіста ведала паэта.

Святкаванне пачалося з прэзентацыі кнігі вершаў «Шурпатая дарога» в.п. Віктара Сікоры, сына слыннага садавода Івана Сікоры з Малых Алашкаў. Гэтую кнігу вершаў, менавіта да Дня Волі, саматужна, у колькасці 25 асобнікаў, цягам ночы, выдрукаваў на прынтары і сшыў Зміцер Лупач.

Саматужнае выданне «Шурпатай дарогі».

Саматужнае выданне «Шурпатай дарогі».

Віктар Сікора ў 1942 годзе паступіў у Пастаўскую настаўніцкую семінарыю, у якой выкладаў Барыс Кіт. З вясны 1944 года сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. Улетку 1944 года – на падпольнай працы. Вясной 1945 года арганізаваў антысавецкі партызанскі атрад. Арыштаваны 5 снежня 1945 года, вязень ГУЛАГу. У Беларусь вярнуўся напрыканцы 1954 года. Жыў у вёсцы Малыя Алашкі ля Шаркоўшчыны. Пісаў патрыятычныя вершы. Памёр 1 ліпеня 2008 года.

Цяпер мясцовыя шаркоўшчынскія грамадскія актывісты, найперш Язэп Квач, які даследаваў рукапісны архіў В. Сікоры, са сшыткаў вершаў Віктара Сікоры зрабілі кнігу, вершы падрыхтавала да друку і апрацавала падсвільская паэтка Марыя Баравік.

На прэзентацыі кнігі ў Глыбокім выступілі Язэп Квач і Ада Эльеўна Райчонак, якая асабіста ведала не толькі Віктара Сікору, але і яго бацьку Івана Сікору, слыннага беларускага садавода. Было прачытана колькі вершай паэта. Усе прысутныя атрымалі па кнізе вершаў Віктара Сікоры.

В. Сікора

* * *

Мы з мёртвых паўстанем,
У шэрагі станем,
У бітву мы пойдзем
I долю там знойдзем.
За люд наш бяздольны
Усе мы супольна,
За нашу Радзіму.
За хату, сялібу.

Гэй, люд беларускі!
Спаць хопіць, прачніся!
Мёртвыя клічуць,
Змагацца бярыся!

Грамадскія актывісты на Алеі Славы.

Грамадскія актывісты на Алеі Славы.

Потым ўсе прысутныя рушылі з кветкамі да Алеі Славы, дзе да помніка аднаго з айцоў БНР Вацлаву Ластоўскаму былі ўскладзеныя кветкі. Далей, на Копцеўскім цвінтары, былі ўскладзеныя кветкі на магіле Альбэрта Бацяноўскага, студэнта Глыбоцкай педвучэльні, сябра падпольнай арганізацыі Саюза Беларускіх Патрыётаў, вязня ГУЛАГу. А на заканчэнне грамада рушыла да дома па вул. Горкага, 22, на якім усталяваная шыльда яшчэ аднаму айцу БНР Клаўдыюшу Дуж-Душэўскаму, аўтару бел-чырвона-белага сцягу. Кветкі да шыльды паклаў цяперашні гаспадар дома спадар Салодкі.

Кветкі да помніка Вацлаву Ластоўскаму ўскладае Ада Райчонак.

Кветкі да помніка Вацлаву Ластоўскаму ўскладае Ада Райчонак.

Юля Бука ўскладае кветкі на магілу Альбэрта Бацяноўскага.

Юля Бука ўскладае кветкі на магілу Альбэрта Бацяноўскага.

Глыбачане ўсклалі кветкі да мемарыяльнай шыльды Клаўдыю Дуж-Душэўскаму. На заднім плане ў клятчатай кашулі – цяперашні гаспадар дома спадар Салодкі.

Глыбачане ўсклалі кветкі да мемарыяльнай шыльды Клаўдыю Дуж-Душэўскаму. На заднім плане ў клятчатай кашулі – цяперашні гаспадар дома спадар Салодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?