• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 1 з 3

Зянон Пазняк у маладосці.

06.04.2015 / 02:18

Зянон Пазняк. Гісторыі з савецкага часу: як Лявон Баразна прывёз жонку з паходу

Сярод матэрыялаў апошняга, вельмі моцнага, нумара незалежнага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў» — успаміны Зянона Пазняка. Гэта выключна цікавыя мемуары. І мы з ласкавай згоды «Дзеяслова» прапануем Вам скарочана частку іх.

Зянон Пазняк у маладосці.

Так супала: рамантызм у мастацтве і ўтварэнне нацый і новых краін. А паколькі супала, то няма ніякіх перашкодаў думаць, што рамантызм выхаваў новы тып асобы, здольнай ахвяраваць дзеля дабра ўсіх, дзеля вялікай светлай ідэі, за якую можна было пайсці на барыкады і смерць. Тут няма месца сквапнасці, меркантыльнасці, дзеянням дзеля ўласнай выгады, але ёсць пакліканне, пасвячэнне і любоў.

Нацыянальнае адраджэнне ўспрыняло рамантызм як каштоўнасную мадэль паводзінаў у жыцці дзеля Айчыны. Людзі ішлі да людзей — у вёскі настаўнікамі; лекарамі, каб лячыць народ, дапамагаць; кніганошамі, каб распаўсюджваць роднае слова; акцёрамі, каб несці са сцэны карціны народнай красы ды ідэі яднання; ксяндзамі, каб настаўляць паству ў любові да Бога, бліжняга, роднага і свайго, і нават баламутамі, каб падбіць сялян на змаганне.

Па сіле ўздзеяння на мадэль паводзінаў патрыятычнай моладзі ў грамадстве былой Рэчы Паспалітай, відаць, найбольшы ўплыў меў Станіслаў Выспянскі сваім знакамітым «Вяселлем», упершыню пастаўленым на кракаўскай сцэне ў 1901 г.

Дзея п’есы заключаецца ў тым, што адукаваны паэт-інтэлігент, жыхар сталіцы і госць салонаў жэніцца з патрыятычных перакананняў (але па каханні) з вясковай дзяўчынай, прыгожай, але простай, без асаблівых задаткаў і, зразумела, неадукаванай.

Сацыяльным вынікам паказу «Вяселля» сталі рэальныя факты пераймання фабулы п’есы ў паводзінах людзей. Польскія інтэлігенты сталі жаніцца з простымі сялянкамі, мяркуючы ўмацаваць патрыятычны дух праз аўтэнтычную польскую сям’ю.

У рэальнасці нічога добрага з гэтага не атрымалася акрамя шкоды і ўскладнення лёсу.

Усе гэтыя рэмінісцэнцыі ўплываюць у мае думкі, калі ўспамінаю пра свайго добрага загінулага сябра — мастака Лявона Баразну.

Лявон Баразна.

Лявон нарадзіўся на Талачыншчыне 4 снежня 1928 года. Адбыўшы савецкае войска, вучыўся ў Менскім мастацкім вучылішчы па класе жывапісу. Але ўжо ў вучылішчы яго захапіла народнае мастацтва. Якраз памёр Сталін (1953 г.), і ў грамадскай атмасферы крыху пасвяжэла.

Лявон купіў капялюш, дажджавы плашч, закінуў за плечы паходны мальберт, кайстру з паперай, фарбамі, алоўкамі, узяў у рукі кій і пайшоў пехам па вёсках Беларусі збіраць, замалёўваць, фатаграфаваць творы народнай творчасці і ўжытку (найперш, адзенне, вопратку, арнамент).

Пра хлеб надзённы Лявон не пераймаўся, бо лічыў, што ў сваім народзе не прападзе. І не прапаў.

Аднойчы зімой, ідучы па дарозе, ён захварэў. Адчуваў, што была моцная гарачка. Яго трэсла і аж вадзіла, кружылася галава. Над вечар дайшоў да нейкай вёскі, пастукаў у хату, папрасіўся пераначаваць, сказаў, што захварэў. Гаспадар паглядзеў на яго, пайшоў у сені і прынёс запыленую бутэльку з чорна-бурай вадкасцю. Адліў сабе чвэрць шклянкі, выпіў і потым — больш за палову Лявону і кажа: «Пі!»

– Што гэта? — спытаў Лявон.

– Настойка мухамораў на гарэлцы. Куляй — і заўтра будзеш здаровы.

Лявон выпіў. Яго паклалі на кажухі і кажухамі накрылі. Ён адразу праваліўся ў сон.

Прачнуўся днём адзін у незнаёмай святліцы. Была незвычайная лёгкасць у целе і ясная галава. Вярнулася здароўе.

Была тады яшчэ прыгода, якая паўплывала на яго жыццё.

Аднойчы ён начаваў у нейкай вёсцы. На раніцу селі з гаспадаром за стол перакусіць ды пагаварыць перад дарогай. Лявон усё кідаў позіркі на печ, дзе за фіранкай сядзелі, шапталіся і хіхікалі гаспадарскія дочкі. Адну ён прыкмеціў з вечара, і позіркі яго, як кажуць у такім выпадку, былі мэтанакіраваныя.

Гаспадар прыкмеціў і пытае:

– Дык што, можа, каторая падабаецца?

– А ведаеш, гаспадару, падабаецца, — рагоча Лявон.

– Ну, дык бяры, калі падабаецца, — смяецца ў адказ дзядзька.

– А што, аддасі? Не шкода?

– Добраму чалавеку не шкода, — кажа дзядзька.

– Сур’ёзна?

– Якія жарты? Пойдзеш? — гукнуў ён за фіранку. Маўчанне. — Бачыш? Пойдзе, бо маўчыць.

А тады Лявон і кажа да дзеўкі:

– Збірайся. Паедзем.

Тая сабралася, і яны паехалі.

Выспянскі пісаў сваё «Вяселле» з натуры, з рэальнага факту, і да такога сюжэта, як з Лявонам, упэўнены, ніколі не дадумаўся б.

Тут мушу, аднак, зрабіць невялікае адступленне ад апавядання, каб зазначыць, што сямейныя праблемы майго сябра Лявона — гэта адлюстраванне становішча ўсёй беларускай патрыятычнай інтэлігенцыі таго часу.

Інтэлігенту-адраджэнцу стала складана запачаткаваць паўнацэнную сям’ю. Практычна ўсе маладыя жанчыны з вышэйшай і сярэднеспецыяльнай адукацыяй (савецкі клас інтэлігенцыі) стоадсоткава былі зрусіфікаваныя. Ніхто з іх не гаварыў па-беларуску.

Для нас, маладых інтэлігентаў, гэта была сапраўдная жыццёвая трагедыя, банальная і прымітыўная — проста немагчыма было дабраць сабе пару. Пасля першага яе пытання — «почему разговаріваете по-белорусскі» — было другое: «зачем этот белорусскій язык?» Пасля другога трэцяе, такое ж. А потым пачынаўся галаўны боль.

Я ўсё гэта перажыў сам і ведаю, як вырашалі сямейнае ўладкаванне мае калегі і сябры. Мала каму пашанцавала, і праз мытарствы прайшла бальшыня.

Лявон быў чалавек аптымістычны і рашучы, моцна верыў у свае магчымасці. Гэта яму спрыяла ў жыцці, але часта штурхала на вырашэнне складаных і нават тонкіх задач простымі метадамі. У праблеме стварэння сям’і ён прытрымліваўся рамантычнай пазіцыі апрашчэння і вялікага клопату не бачыў. Галоўнае, каб жонка была беларуска з добрым сэрцам і шанавала сваё. Астатняе набудзецца, не патонем. Можна ажаніцца хоць з пастушкай. Калі ў жанчыны ёсць здаровы беларускі грунт, то жонка будзе такой, як зробіш. Шчыра кажучы, мне гэта імпанавала. Я лічыў гэта сапраўдным мужчынскім падыходам. Можа, і сам паўтарыў бы ягоны «подзвіг», калі б жыццё ў каторы раз на простых прыкладах не перакуліла ўсё дагары нагамі.

Лявон прывёз маладую жонку ў Гародню, дзе працаваў у мастацкіх афармленчых майстэрнях.

Неўзабаве яны ўехалі ў новую двухпакаёўку, і Лявон уладкаваў сваю сужэніцу з чатырма класамі адукацыі ў вячэрнюю школу, каб вучылася. Пачаў шукаць ёй працу. Але тут яна зацяжарала, вучобу кінула, а працаваць не хацела. Галоўны яе клопат стаў назіраць, каб муж прыносіў дахаты грошы, каб позна не прыходзіў, і даведвацца, дзе быў. А творчае жыццё мастака вядома якое. Ёй жа тое было незразумелае. Як з’явілася дзіця, у яе сфармавалася асаблівая манера размаўляць з мужам гучным крыкам, так, як крычаць, бывае, вясковыя бабы на мужыка п’яніцу. Калі ёй што не падабалася, яна не ўмела спакойна пра тое сказаць, не разумела, што значыць стрымлівацца ў словах. Увесь час гаварыла крыклівым голасам. Лявон спрабаваў ёй тлумачыць, чаму трэба не павышаць голасу, чаму трэба стрымлівацца, чаму трэба казаць абавязковыя словы «дзякуй», «прабач», «калі ласка», «ці можна?», «калі ты не супраць» і г. д. Яна слухала, а потым зноў, як заезджаная кружэлка: «што думаю, тое й кажу» (дакладней, тое і крычу).

Лявон сачыў за яе мовай і тлумачыў, чаму нельга перамешваць мову чужымі словамі. «Мы ўсюды гаворым па-беларуску, бо жывём у сваёй краіне, — казаў ён. — Калі хто чаго не разумее, то ты скажы, што трэба шанаваць родную мову. Прыйдзе час — і ўсё пераменіцца. І не дыскутуй, паварочвайся і ідзі».

Лявон разумеў, што яе паводзіны выкліканыя перайманнем нейкіх ідыёцкіх савецкіх стэрэатыпаў паводзінаў. Ён быў збянтэжаны і крыху разгублены, зразумеў, што прывёз «ката ў мяшку». Але не хацеў адразу прызнаць сваёй памылкі, не пакідаў надзеі. Спрабаваў нават сам яе вучыць, абклаўшыся падручнікамі за пяты клас. Увесь час даводзіў ёй, што не можна зацыклівацца на грошах (тым больш, што на пражыццё хапала). Казаў, што трэба вучыцца, развівацца, дапамагаць Беларусі, берагчы культуру і г.д. Спрабаваў навучыць яе ткаць беларускія паясы і дываны, швачную машыну купіў. Мала толку. Яны арыентаваліся на абсалютна розныя сістэмы каштоўнасцяў, у іх быў супрацьлеглы прынцып успрыняцця каштоўнасцяў (ідэальна-грамадзянскі і матэрыяльна-бытавы) і ўражлівае несупадзенне культурных запатрабаванняў. Пры гэтым яна лічыла свой падыход правільным (маўляў, як ва ўсіх людзей), а ўзровень мужа — ненармальнасцю.

Рамантычны шлюб разваліўся. Разышліся, як сышліся, пусціўшы на свет няшчаснае дзіця, доступ да якога Лявону быў нялёгкі.

Лявон пакінуў жонцы ўсё. Сам пайшоў як стаяў. Паступіў у Мастацкую акадэмію на аддзяленне ўжытковага мастацтва.

Інстытут выдзеліў яму інтэрнат і пасяліў якраз у той пакой, дзе быў я. Гэтак мы пазнаёміліся і сталі сябрамі на ўсё жыццё.

Я тады разам з Алесем Лабанком, Алесем Ціхановічам і Галінай Бальчэўскай узяўся падрыхтаваць вечар паэзіі, дзе чыталі вершы заходнебеларускіх паэтаў Васілька, Родзевіча, Сваяка, запрасілі Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча. Была поўная зала (а гэта асобаў 300—350) і вялікі розгалас, у выніку якога на нас пачаўся ціск і мяне вытурылі з інстытута.

У інтэрнацкім пакоі нас было пяцёра студэнтаў: Лявон, я, Барыс Луцэнка, Валодзя Балабохін і Валодзя Таміла. Праз пару гадоў ціск пайшоў і на Лявона. Ягоная былая вясковая жонка панапісвала на яго («какой он негодяй») кучу лістоў у інстытут, у Міністэрства культуры, у Саюз мастакоў. Рэктар Павел Масленнікаў — чалавек здаровага сэнсу, які ведаў тую «справу», выкідваў іх у сметніцу. Але потым кіраўніцтва інстытута змянілася, і Лявону даводзілася даваць тлумачэнні.

Аднойчы позняй восенню Лявон прыйшоў позна, быў сумны і заклапочаны.

Потым кажа мне, што не ведае, што рабіць, дрэнныя справы. Даў мне пачытаць ліст. Гэта быў ліст дзяўчыны, вясковай настаўніцы (піянерважатай), закаханай у Лявона, якую душылі і пераследвалі ў школе за беларускія погляды і за знаёмства з «нацыяналістам» Баразной, прышывалі ёй «амаралку», ставілі пытанне аб выгнанні з працы. Ліст быў шчыры і добры, адчувалася светлая істота і збянтэжаная душа. Нічога яна не прасіла, толькі пісала словы міласці, сведчыла, што ёй цяжка і не ведае, што рабіць — яе імя зганьбілі на ўвесь раён. Мяне моцна праняло тое, што я прачытаў.

– Ну, бачыш, — кажа Лявон, — сабакі, псіны, задзюбаюць дзяўчыну. А? Не ведаю, што рабіць.

Я распытаў пра іхнія адносіны, ці даўно яе ведае і да т.п., але, ведаючы яго гісторыю з вясковай жаніцьбай, маўчаў. Лявон то сядзеў, то ўставаў, то глядзеў у вакно. «Затуркаюць, псіны, зацюкаюць!» — абураўся. А потым глядзіць на мяне і кажа неяк па-дзіцячаму (а сам старэйшы ад мяне на 15 гадоў):

– Ну дык што тут рабіць?

Тады я кажу:

– Калі ты хочаш уратаваць яе ад ганьбы і пераследу і калі яна для цябе нешта значыць, то ёсць толькі адзін шлях, які ўсё вырашыць.

– Ну?

– Жаніся. Бяры яе з ксяндзом, папом ці без папа, прывозь сюды, у Менск, і хай яны там падушацца. Так, як напісаны гэты яе ліст, дрэнная дзяўчына не піша. Тут без фальшу. Светлая душа.

– Дык кажаш — жаніцца? — Лявон ажывіўся.

– Рашай сам, — кажу, — толькі цяпер. Збірайся і едзь. Цягнік на Гародню ў 23.50.

– А і праўда. Усё. Еду.

Лявон хутка сабраўся. Потым кажа:

– Халера, і гальштука няма.

Я даў яму свой чырвоны гальштук:

– Во, — кажу, — якраз вельмі добра, да піянерважатай едзеш. — Лявон засмяяўся, і мы паляцелі на вакзал.

Праз нейкі час Лявон прывёз маладую жонку Марылю, разумніцу і з гумарам. Яна адразу ўпісалася ў нашае мастацкае беларускае жыццё. Неўзабаве адна за адной нарадзіліся дзве дзяўчынкі. Лявон хадзіў заўсёды вясёлы і ўвесь час жартаваў…

15 жніўня 1972 года яго забілі ў цэнтры сталіцы, як стала зразумела, у выніку распрацоўкі савецкага КГБ па барацьбе з беларускім нацыяналізмам. Асноўны забойца адмовіўся даваць паказанні і цвердзіў увесь час толькі тры словы: «Я сын Сталіна». Яго гэтаму падвучылі, інакш бы шмат што адкрылася.

Забойства Лявона Баразны ўскалыхнула тады нас усіх. Гэта была вялікая страта для Беларусі. Яго магіла, як і магіла Каліноўскага, і сотняў іншых ахвяраў Масквы, засталася неадпомшчанай, і гэты спіс павялічваецца.

На магіле Лявона Баразны.

* * *

На «Дзеяслоў» лёгка падпісацца праз пошту. Індэкс 74813 (для індывідуальных падпісчыкаў). Тэл.: 200-80-91.

E-mail: [email protected]

Зянон Пазняк (публікуецца ў скарачэнні)

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Палітыка і грамадства
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
На журналістку Юлію Матузаву завялі крымінальную справу за датычнасць да экстрэмісцкага канала
Мінздароўя: За суткі 1012 выпадкаў кавіду пры 5301 тэсце
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Дызайн еўра зменіцца
ЗША разглядаюць санкцыі супраць Расіі ў выпадку нападу на Украіну
На фоне навін аб магчымым наступе Расіі Зяленскі пабываў на перадавой
Галоўнае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Галоўчанка: Беларусь і Расія разам могуць супрацьстаяць любому знешняму ціску
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Усяго патроху
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх