Імя новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што дзейнічае ў Вільні, стане вядомае ўжо ў першых датах красавіка.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў віцэ-старшыня Кіраўнічай рады ЕГУ Дэн Дэвідсан:

«Кіраўнічая рада ЕГУ знаходзіцца на фінальным этапе разгляду кандыдатаў на пасаду рэктара. Улічваючы ўсю сур'ёзнасць пытанняў па абранні новага рэктара, Кіраўнічая рада прыняла рашэнне сустрэцца асабова, каб разгледзець кандыдатуры, прапанаваныя камісіяй па падборы кандыдатаў на пасаду рэктара. Сустрэча пройдзе ў канцы сакавіка, а новы рэктар будзе абвешчаны Генеральнай асамблеяй сузаснавальнікаў у першы тыдзень красавіка».

Нагадаем, што конкурс на новага рэктара ЕГУ быў абвешчаны яшчэ ўвосень 2014 года. У выніку былі адабраныя сем кандыдатаў. Кіраўніцтва ўніверсітэта заяўляла пра намер вызначыцца з новым рэктарам да 1 сакавіка 2014 года. Аднак працэдура выбараў выклікала крытыку з боку прафкама ЕГУ, студэнтаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. У выніку ў сакавіку новы рэктар выбраны не быў, а старшыня Кіраўнічай рады ЕГУ Дэніэл Таршыс паведаміў, што выбары рэктара пераносяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?