У Маскве праходзіць чэмпіянат сьвету па хакеі зь мячом (ён «расейскі» хакей, ён жа бэндзі). Сярод шасьці мацнейшых зборных сьвету і беларусы. На сёньняшні дзень наша каманда ўжо правяла тры гульні.

У першым матчы турніру зь беларусаў пазьдзекаваліся фіны — 1:16. Учора беларусы былі бітыя швэдамі з такой жа розьніцай у мячах — 2:17. Сёньня нашы хлопцы мелі найбольш рэальны шанец зачапіцца за перадапошняе месца ў групе. Гульню супраць Нарвэгіі яны пачалі ўпэўнена, нават выйгравалі 4:0, але пасьля нешта не стала атрымлівацца. Фінальны вынік — 4:7.

Нашы хакеісты яшчэ згуляюць два матчы у групавым турніры — з расейцамі і казахамі. Разам з тым, ужо зразумела, што каманда Сяргея Чарнецкага зойме ў групе апошняе, шостае месца. За права выступіць і налета на чэмпіянаце сьвету, беларусы, найхутчэй, будуць змагацца з ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?