Скрыншот jerk.com

Скрыншот jerk.com

Федэральная гандлёвая камісія ЗША адзінагалосна прызнала махлярствам дзеянні «антысацыяльнай сеткі» Jerk.com. Вырашэнне камісіі апублікаванае на яе афіцыйным партале.

Уладальнікам сайту загадана выдаліць звесткі пра 33,5 млн карыстальнікаў, сабраныя з Facebook. Штрафу Jerk.com пазбег.

Паводле вырашэння камісіі, Jerk.com уводзіў карыстальнікаў у зман. Сцвярджалася, што звесткі запампоўваюць самі карыстальнікі, тым часам як большая частка профіляў была скапіяваная з Facebook. Гэта раней заўважылі і самі ўладальнікі «скрадзенай» інфармацыі.

Jerk.com прапаноўваў карыстальнікам ацаніць іншых: «jerk» («вырадак», «пачвара», «ідыёт») ці не.

За 30 даляраў карыстальнікам прапаноўвалі прыбраць з іх старонак усю негатыўную інфармацыю (напраўду такая паслуга не прадстаўлялася практычна ніколі).

Стваральнік сайта Джон Фэнінг ужо вядомы няўдалымі праектамі. Яго сервіс Napster у 2000 годзе засудзіў гурт Metallica — Napster дазваляў карыстальнікам абменьвацца музыкай, але не дамовіўся з праваўладальнікамі. Аўтар ідэі і сузаснавальнік сервіса Шон Фэнінг пазней уклаўся ў Facebook на ранняй стадыі і сёння ёсць мільярдэрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?