Магчымы выгляд «бацькі» ўсіх людзей. Выява: kgov.com

Магчымы выгляд «бацькі» ўсіх людзей. Выява: kgov.com

Ісландскія навукоўцы прааналізавалі гены 2,6 тысяч суайчыннікаў. Былі ідэнтыфікаваныя генетычныя мутацыі, адказныя за многія адхіленні — ад хваробы Альцгеймера да захворванняў печані. Таксама даследаванне прывяло навукоўцаў да агульнага продка сучасных людзей, распавядае The Verge.

Раней меркавалася, што наш агульны продак жыў каля 340 тысяч год таму. Масштабнае даследаванне ісландцаў «амаладзіла» яго да 239 тысяч год.

Падчас аналізу былі знойдзеныя рэдкія мутацыі ў генах, прааналізаваныя мутацыі мужчынскай Y-храмасомы. Такім чынам быў выяўлены больш дакладны ўзрост «Y-храмасомнага Адама», ад Y-храмасомы якога паходзяць Y-храмасомы усіх сённяшніх мужчын.

Акрамя таго, былі выяўленыя пэўныя «прыглушаныя» гены, без якіх чалавек можа абысціся. У даследаванні былі знойдзеныя 8 тысяч ісландцаў, у якіх не функцыянуе адзін з 1171 «прыглушаных» генаў. Часцей за ўсё «прыглушаўся» ген, адказны за адчуванне пэўных пахаў, адрозніваць якія сённяшняму чалавеку няма патрэбы.

The Verge адзначае, што Ісландыя — ізаляваная астраўная краіна з незвычайнай генетычнай гісторыяй, таму вынікі даследавання «прыглушаных» генаў могуць быць не самымі дакладнымі. Навукоўцы жа лічаць, што даследаванне дастаткова рэпрэзентатыўнае ў астатніх пытаннях, а ісландскія вынікі дапамогуць як мясцовай медыцыне, так і замежным даследчыкам.

Аналагічныя даследаванні ўжо запланаваныя ў іншых краінах. Ісландская група навукоўцах таксама плануе працягнуць клінічныя даследаванні «прыглушаных» генаў, а таксама ролю рэдкіх мутацый у барацьбе з цяжкімі хваробамі.

Па аналогіі з «Y-храмасомным Адамам» вызначаюць і маці ўсіх людзей, «мітахандрыяльную Еву» — жанчыну, ад якой усе сённяшнія жанчыны атрымалі мітахандрыяльную ДНК. Паводле розных ацэнак, яна жыла ў раёне 100—234 тысяч год таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?