Запуск праграмы MinecraftEdu. Фота: StCeciliasDerry via Twitter

Запуск праграмы MinecraftEdu. Фота: StCeciliasDerry via Twitter

Відэагульня Minecraft, а дакладней, яе адукацыйная версія MinecraftEdu, з’явіцца ва ўсіх сярэдніх школах Паўночнай Ірландыі, распавядае The Guardian.

Гульню бясплатна атрымаюць 214 школ, 30 бібліятэк і грамадскіх арганізацый — праграма ахопіць каля 50 тысяч вучняў.

Аўтары праекту мяркуюць, што гульня зможа навучыць дзяцей вырашэнню лагічных задач і падвысіць іх увагу да дэталяў. Што важна, засвоіць Minecraft прыйдзецца і настаўнікам.

Падобныя эксперыменты мелі месца ў адной са школ Стакгольма ў 2013 годзе. З дапамогай Minecraft школьнікі засвойвалі гарадское планаванне і экалогію.

***

Minecraft — папулярная відэагульня ў жанры «пясочніцы». Гулец трапляе ў «піксельны» сусвет, дзе вольны даследаваць наваколле і будаваць пабудовы са здабытых блокаў кшалту гліны, дрэва і мінералаў. Доўгі час гульня не мела канчатковай мэты, але ў адной з версій была ўведзеная неабавязковая бітва з драконам-босам. Гульню называюць «канструктарам Lego XXI стагоддзя».

Minecraft дазваляе будаваць, напрыклад, такія палацы. Скрыншот: gamespot.com

Minecraft дазваляе будаваць, напрыклад, такія палацы. Скрыншот: gamespot.com

Колькасць гульцоў у 2014 годзе пераваліла за 100 млн па ўсім свеце. Увосень 2014 года гульню за 2,5 млрд даляраў выкупіла карпарацыя Microsoft.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?