Зянон Пазьняк: Думаю, што хутка вярнуся ў Беларусь
Пра гэта лідэр КХП-БНФ заявіў у эфіры праграмы спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».
Зянон Пазьняк |
Зянон Пазьняк, лідэр Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ і палітэмігрант, у эфіры праграмы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» заявіў пра сваё хуткае вяртанне ў Беларусь.
Па‑ранейшаму час свайго прыезду на Бацькаўшчыну ён звязвае з развіццём палітычнай сітуацыі.
У праграме «Госць на Белсаце» Зянон Пазьняк распавёў, што на эміграцыі ён займаецца «выключна палітыкай», але знаходзіць час для выдання часопіса, кніг і брашур.
Нагадаем, што на чужыне Пазьняк знаходзіцца з 1996 года.
Эўрарадыё & Хартыя'97