У суботу 2 лютага ў Гроднесупольным канцэртам мінскі гурт «Рэха» і гродзенскі бард Віктар Шалкевіч распачнуць кампанію «Год Незалежнасці — 2008».

Кампанія прысвечана 90‑годдзю абвяшчэння беларускай незалежнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. Да таго ж, 2 лютага адзначацца 170‑я гадавіна з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Канцэрт арганізоўваецца пры шчыльнай падтрымцы МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», якое выступіла ініцыятарам абвяшчэння 2008 году — Годам беларускай дзяржаўнасці,.

Пачатак канцэрту 2 лютага 18.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.

Радыё Рацыя


Гурт "Рэха"
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0