Беларуская чыгунка ўнесла карэкціроўкі ў расклад міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

sb.by

sb.by

«Украіна і краіны ЕС у ноч з 28 на 29 сакавіка пераходзяць на летні час, у сувязі з гэтым БЧ сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў», — растлумачылі ў прэс-службе.

Цягнік №805 Мінск-Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 8.40 і прыбываў у канцавы пункт у 10.10, з 29 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 11.10 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змяненняў). Цягнік №806 Вільнюс-Мінск, які адпраўляўся з Вільнюса ў 18.14 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.44, пасля 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.14. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Змяненні закранулі і міжнародныя цягнікі ў перавозках з Украінай і Польшчай. Цягнік №86 Мінск-Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.42 і прыбываў у Кіеў у 7.51, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 21.55 (час прыбыцця ў Кіеў застанецца без змяненняў). У зваротным напрамку цягнік №85 пасля пераходу на летні час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.52 (да 29 сакавіка адпраўленне ў 21.19) і прыбываць у беларускую сталіцу ў 8.38.

Цягнік №115 Мінск-Варшава, які адпраўляўся з Мінска ў 21.46 і прыбываў на станцыю Варшава-Цэнтральная ў 5.40, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 20.45 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік №116 Варшава-Мінск адпраўляўся са станцыі Варшава-Цэнтральная ў 21.06 і прыбываў у Мінск у 09.26. З пераходам на летні час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы па ранейшым раскладзе, але ў Мінск ён будзе прыбываць у 07.58.

У сувязі са змяненнямі ў графіку руху міжнародных цягнікоў, скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі. Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Пасажырскія цягнікі, якія адправяцца з пачатковых станцый 29 сакавіка 2015 года да пераводу стрэлкі гадзінніка і апынуцца ў дарозе ў момант іх пераводу, ідуць да канцавых станцый у адпаведнасці з ранейшым раскладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?