Былы намеснік днепрапятроўскага губернатара Генадзь Корбан лічыць, што яго былы начальнік Ігар Каламойскі не стане прэзідэнтам Украіны, паколькі ён — габрэй.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Медузе».

«Украіна — гэта не ЗША, тут ёсць тытульная нацыя, і прэзідэнт павінен быць яе прадстаўніком. Будзе няправільна, калі габрэй зараз будзе прэзідэнтам Украіны. Людзі да гэтага пакуль не гатовыя», — заявіў ён.

Як вядома, Корбан лічыць каманду Каламойскага «анёламі-ахоўнікамі» ўкраінскага народа, а Парашэнку — неэфектыўным кіраўніком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?