Восьмую па ліку гарадзенскую дыктоўку, прымеркаваную да 25 сакавіка, сёлета сумесна правялі курсы «Мовананова» і «Гарадзенская бібліятэка».
Дыктоўка была прысвечаная стагоддзю першай беларускай школы ў горадзе. Гісторык Андрэй Чарнякевіч, некалькі год таму скандальна звольнены з універсітэту, прачытаў з гэтай нагоды лекцыю для прысутных. Сто гадоў таму школка адкрылася ў будынку праваслаўнага манастыра на месцы сучаснага драмтэатру.
Падабраны для дыктоўкі тэкст Зоські Верас чытала паэтка Ала Петрушкевіч. Зоська Верас мела прамое дачыненне да беларускага жыцця ў Гродне, калі была актывісткай Гуртка Беларускай Моладзі, які дзейнічай да І Сусветнай вайны.
Агулам у дыктоўцы прынялі ўдзел больш за 100 чалавек, збольшага моладзь.





