Расійскае дзяржаўнае ТБ распачало кампанію дыскрэдытацыі «пратэстанцкіх сектаў». У выпуску праграмы «Весті» за 28 сакавіка згадваліся «злачынныя» пратэстанцкія цэрквы «Новае жыццё» і «Дом хлеба» і хрысціяне веры евангельскай.

«Замбаванне пад спонсарствам амерыканцаў» — толькі частка рэпартажу. Асабліва аўтараў рэпартажа турбавалі «пастыры з Украіны са шчырымі антырасійскімі поглядамі». Некаторыя нібы нават цікавіліся вайсковай падрыхтоўкай прыхаджан.

«Эксперты ўпэўненыя: рост колькасці такіх чужых нам рэлігійных структур можа абярнуцца да краіны сур’ёзнымі праблемамі», — кажа дыктар.

Палітолаг Сяргей Домрачаў упэўнены: «За гэтымі арганізацыямі, як за шырмамі, стаяць зусім іншыя інтарэсы. Інтарэсы, накіраваныя на развал нашай дзяржавы, на стварэнне найперш рэлігійных канфліктаў, этнічных канфліктаў, нацыянальных канфліктаў».

Рэпартаж падрыхтаваны на матэрыяле з Чэлябінскай вобласці. Кіраўнік місіянерскага аддзела Чэлябінскай епархіі РПЦ Канстанцін Путнік, у сваю чаргу, сцвярджае, што «многія дэструктыўныя культы ёсць не проста рэлігійнымі арганізацыямі, але і выконваюць даволі пэўныя выведныя функцыі».

У Беларусі Саюз хрысціян веры евангельскай і царква «Новае жыццё» дзейнічаюць легальна і аддаўна. На Палессі пяцідзясятнікі і баптысты папулярныя ад 1930-х гадоў. Яны вытрымалі савецкі пераслед і цяпер ёсць заможныя сёлы, як Альшаны, дзе яны складаюць большасць насельніцтва.

У Расіі колькасная доля пратэстантаў меншая, чым у Беларусі, але лічба іх таксама вырасла за апошнія дзесяцігоддзі. Хрысціяне веры евангельскай прынцыпова не п'юць і жывуць дружнымі грамадамі, у якіх развітая ўзаемадапамога. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0