Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла таварыскую сустрэчу з габонцамі. Матч праходзіў у Турцыі, а жывая трансляцыя ішла на тэлеканале «Беларусь-5».

Фота pressball.by.

Фота pressball.by.

У гульні з афрыканцамі галоўны трэнер нашай каманды Аляксандр Хацкевіч даў з першых хвілін згуляць дублёрам. Тым футбалістам, якія не гулялі, ці згулялі па мінімуму ў пятніцу з Македоніяй.

Абсалютнымі дэбатантамі зборнай сталі брамнік Андрэй Гарбуноў, а таксама нападаючыя Мікалай Януш і Аляксандр Макась.

І беларусы, і габонцы абыходзіліся ў сустрэчы без сваіх намінальных лідараў. Справа ў тым, што Аляксандр Глеб атрымаў пашкоджанне пару дзён таму ў Скоп’е. А П’ер-Эмерык Абамеянг з дортмудскай «Барусіі» загрыпаваў.

Што тычыцца гульні, то склалаася ўражанне, што сышліся дзве абсалютна роўныя каманды. І перамога магла застацца за кожным з бакоў, але цудоўную гульню прадэманстравалі брамнікі зборных.

Наступны матч беларусы правядуць дома ў чэрвені з Іспаніяй. Гэта будзе адборачны матч да чэмпіянату Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?