У Балгарыі знайшлі чамадан з мёртвым хлопчыкам з Расіі, паведамляецца ў твітар-акаўнце расійскага ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Паўла Астахава.

«Упаўнаважаны высвятляе абставіны выяўлення ў Балгарыі трупа 5-гадовага хлопчыка з РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

Некаторыя расейскія СМІ ўжо паведамілі, што імя загінулага — Мікіта Лявонцьеў, ён нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, але жыў у Пермі. Аднак пасля гэтага Павел Астахаў паведаміў: «Паводле першых дадзеных, раней названае ў СМІ прозвішча загінулага хлопчыка не пацвярджаецца. Расследаванне на асаблівым кантролі».

Чамадан з целам быў знойдзены мінакамі ў горадзе Прыморска ля возера Пасарэл. Іншыя падрабязнасці пакуль не вядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?