Грамадства66

Дзень Волі ў Таронта прайшоў з размахам

У нядзелю, 29 сакавіка, сябры Згуртавання Беларусаў Канады адзначалі Дзень Волі.

Пасля ўрачыстай багаслужбы і абеду ў сяброўскім коле былі зачытаныя віншаванні, што надышлі ў ЗБК з нагоды свята.

Сур'ёзныя і глыбокія гістарычныя лекцыі былі аздобленыя жвавым выступам таронтаўскага спеўнага гурту «Яваровы людзі».

Першы даклад прэзентавала кандыдат гістарычных навук Галіна Сяргеева (у мінулым — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі). Спадарыня Галіна не толькі распавяла пра гістарычныя падзеі, што датычыліся гэтай памятнай даты, але і пра іхныя наступствы, уздзеянне на далейшую гісторыю Беларусі, ажно да нашых часоў.

Другі даклад ладзіў Першаіерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Святаслаў.

З выкарыстаньнем гістарычных мапаў ён распавёў пра тое, як праз стагоддзі разам ішлі беларускі народ, беларуская дзяржава (ад старажытных княстваў да сучаснае Беларусі) і беларуская Царква. На жывых прыкладах ён даводзіў, як са зьменамі межаў дзяржавы ды ўладаў, зьмяняліся межы ды жыцьцё нацыянальнае Царквы, як цесна павязаныя лёсы Бацькаўшчыны й Царквы.

Паміж двума гістарычнымі расповедамі шмат радасці і вясновага настрою прынеслі спевы беларускага канадскага гурту «Яваровы Людзі».

Усе ў залі так прачуліся мілагучнымі беларускімі народнымі сьпевамі ды акторскім талентам гурту, што ў карагод разам з «Яваровымі людзьмі» сталі амаль усе прысутныя – і стары, і малы.

Па сканчэнні свята сябры яшчэ доўга не разыходзіліся, вядучы гаворку на роднай мове, чаго часам так не стае на эміграцыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць