Unian.net

Unian.net

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра гатоўнасць вынесці на рэферэндум пытанне другой дзяржаўнай мовы і федэралізацыі краіны.

Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы са студэнтамі Чарнігаўскага нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя Шаўчэнкі.

«Я гатовы вынесці на рэферэндум пытанне другой дзяржаўнай мовы і пытанне федэралізацыі, і я ўпэўнены, што ўкраінскі народ скажа сваё рашучае «Не!», — падкрэсліў Парашэнка.

Ён таксама дадаў, што план Расіі ў дачыненні да Украіны, яе разлік на тое, што «ўкраінцы — гэта канфліктная нацыя, якая знішчыць сябе», праваліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?