Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзіць аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Рады бяспекі Расіі. Пра гэта ў аўторак, 31 сакавіка, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрыя Пяскова.

«Абмяркоўваецца сітуацыя ў Емене, закранаюцца пытанні, звязаныя з ходам перамоваў у Лазане па іранскай ядзернай праграме, становішча спраў на паўднёвым усходзе Украіны ў плане рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей», — цытуе агенцтва словы Пяскова.

Акрамя гэтага, па словах Пяскова, на Радзе бяспекі абмяркоўваюць пытанні сацыяльна-эканамічнага характару ўнутры Расіі і сітуацыю ў Емене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?