Фота з сайта apf.anu.edu.au

Фота з сайта apf.anu.edu.au

Самцы мышэй выкарыстоўваюць надзіва складаныя і разнастайныя ультрагукавыя напевы дзеля прываблівання самак, пішуць амерыканскія заолагі ў часопісе Frontiers of Behavioral Neuroscience.

Мышыныя спевы знаёмыя навукоўцам ужо паўстагоддзя, але новыя даследаванні выкрываюць цікавыя факты. 

У 2012 годзе навукоўцы высветлілі, што мышы могуць імітаваць песні сваіх канкурэнтаў ды пазычаць удалыя наборы гукаў.

Праз два гады высветлілася, што самкі найбольш любяць слухаць серэнады, найменш падобныя да тых, што спявалі іх бацькі. Такім чынам яны падсвядома бароняцца ад інцэсту.

Апошнія даследаванні паказалі, што калі самец не бачыць самку, ён выконвае складаныя і доўгія песні. Але практычна імгненна мяняе песні на кароткія і простыя, калі сустракае самку. Навукоўцы мяркуюць, што так мышы эканомяць энергію на выпадак патрэбы ў пагоні за самкай.

Ды самкі маюць прасунуты музычны густ — прынамсі, ім больш падабалася сядзець ля калонак, з якіх граюць больш складаныя мышыныя серэнады.

Сёння навукоўцы не ведаюць, ці складаюць мышы песні ў адвольнай форме, ці як птушкі збіраюць іх з «сэмплаў» — ужо гатовых набораў гукаў. Пакуль заолагі схіляюцца да другой версіі, але патрэбныя далейшыя даследаванні.

Каб зразумець мышыныя спевы, заолагі з усяго свету загружаюць серэнады на сайт MouseTube.

На момант публікацыі на сайт загружана 188 трэкаў, але праслухаць іх могуць толькі ўдзельнікі навуковай праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?