Летась галоўнай прычынай смяротнасці мінчукоў заставаліся хваробы сістэмы кровазвароту (ад іх памерлі 10 532 чалавекі).

Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Алена Кухарэвіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне ў 2014 годзе.

«Другое месца ў структуры смяротнасці сталічных жыхароў займалі наватворы (3448 чалавек), трэцяе — хваробы органаў дыхання (1675 чалавек), чацвёртае — знешнія прычыны (самагубства, выпадковыя атручванні алкаголем, няшчасныя выпадкі, звязаныя з транспартнымі сродкамі) — 1358. Апошні паказчык, на жаль, традыцыйна высокі. Па краіне гэта трэцяя прычына людскіх страт», — адзначыла Кухарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?