Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прававы акт выдадзены ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

Дэкрэт устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы, і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічынь.

Грамадзяне, якія займаюцца 183 каляндарных дні і больш у годзе працоўнай і іншымі усталяванымі дэкрэтам відамі дзейнасці (прадпрымальніцкай, рамеснай, творчай, адвакацкай або натарыяльнай, аказаннем паслуг у сферы аграэкатурызму, выкананнем работ па грамадзянска-прававых дагаворах, навучаннем на дзённай форме атрымання адукацыі), прызнаюцца ўдзельнікамі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і, адпаведна, вызваляюцца ад выплаты збору.

Да ўдзелу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў будуць адносіцца таксама перыяды выхавання дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей.

Дэкрэтам вызначаны вычарпальны пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору. У прыватнасці, гэта недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі ўзросту 55 гадоў, мужчыны, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.

Сума збору, якая падлягае выплаце плацельшчыкамі, памяншаецца на сумы выплачаных імі ў мінулым падатковым перыядзе падаткаў (падаходны падатак з фізічных асоб, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання).

Збор падлягае выплаце не пазней за 15 лістапада года, наступнага за мінулым падатковым перыядам, на падставе паведамлення падатковага органа.

Разам з тым у мэтах стымулявання плацельшчыкаў збору да яго самастойнай выплаце прадугледжваецца магчымасць змяншэння сумы збору на 10%, калі плацельшчыкі збору з 1 жніўня бягучага падатковага перыяду па 31 мая года, наступнага за мінулым падатковым перыядам, прадставяць у падатковы орган адпаведнае апавяшчэнне. У гэтым выпадку збор падлягае выплаце не пазней за 1 ліпеня года, наступнага за мінулым падатковым перыядам.

Нявыплата або няпоўная выплата збору цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да выканання грамадска карысных работ.

Дэкрэт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і будзе прымяняцца да адносін, якія ўзніклі з 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?