Зварот фізічнай асобы можа стаць падставай для правядзення пазапланавай праверкі гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік упраўлення кантролю спажывецкага рынку — гандлёвай інспекцыі Мінгандлю Валяр'ян Бяспалы.

«У адпаведнасці з заканадаўствам пазапланавая праверка суб'екта гаспадарання па пытаннях выканання заканадаўства аб гандлі можа быць назначана міністрам гандлю (або адным з упаўнаважаных ім намеснікаў) пры наяўнасці ў кантралюючага (нагляднага) органа інфармацыі, у тым ліку атрыманай ад фізічнай асобы, якая сведчыць аб учыняемым або ўчыненым парушэнні заканадаўства або аб фактах узнікнення пагрозы нанясення або нанясення ўрону маёмасці юрыдычных і фізічных асоб», — адзначыў Валяр'ян Бяспалы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў тых, хто звярнуўся, павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць такія парушэнні або факты. «Пры адсутнасці ў заяўніка дакументаў, якія пацвярджаюць гэтыя парушэнні або факты, заяўнік павінен прадставіць пісьмовую згоду на дачу паказанняў сведак адносна такіх парушэнняў або фактаў», — растлумачыў Валяр'ян Бяспалы.

Пры гэтым ён адзначыў рост колькасці зваротаў, якія паступаюць у адрас Міністэрства гандлю як на тэлефон даверу гандлёвай інспекцыі, так і ў пісьмовым і электронным выглядзе. «Кожны факт аналізуецца і па магчымасці разглядаецца з выездам прадстаўнікоў Міністэрства гандлю на аб'ект гандлю або грамадскага харчавання. У выпадку пацвярджэння парушэнняў прымаюцца самыя строгія меры», — адзначыў Валяр'ян Бяспалы.

У якасці прыкладу ён прывёў устаноўленыя ў ходзе праверак парушэнні пастановы Савета Міністраў ад 19 снежня 2014 года нумар 207 «Аб некаторых пытаннях спажывецкага рынку» ў частцы перавышэння цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, што дзейнічалі на 18 снежня 2014 года, на якія ўказвалася ў неаднаразовых зваротах грамадзян. Яны паслужылі падставай для прыпынення да ўстаранення выяўленых парушэнняў работы аб'ектаў гандлю васьмі магазінаў сеткі «ОМА» і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?