Перамовы «шасцёркі» наконт Ірана завяршыліся паспяхова. Пра гэта ў чацвер, 2 красавіка, паведаміў у сваім твітары кіраўнік МЗС Ірана Джавад Зарыф.

Пазней аб поспеху было абвешчана на прэс-канферэнцыі кіраўнікоў дыпламатыі. Падпісана папярэдняе пагадненне аб рамках фінальнай дамоўленасці. Яна, у сваю чаргу, павінна быць дасягнута ў канца чэрвеня. Дата, пасля якой Іран зноў зможа экспартаваць нафту ў поўным аб'ёме, будзе вызначаная ў фінальным пагадненні.

Перамовы з прадстаўнікамі Ірана па пытанні аб ядзернай праграме вялі дыпламаты так званай «Групы 5+1» або «шасцёркі міжнародных пасярэднікаў» (P5+1 або EС/EU+3), у якую ўвайшлі пастаянныя члены Рады бяспекі ААН ЗША, Расія, Кітай, Вялікабрытанія і Францыя, а таксама Германія.

У тым выпадку, калі перамовы пройдуць удала, з Ірана могуць зняць санкцыі, а гэта пацягне за сабой павелічэнне прапановы на нафтавым рынку.

Раней на гэтым тыдні сусветныя цэны на нафту прыкметна ўпалі на фоне перамоваў Ірана і «шасцёркі» сусветных дзяржаў па іранскай ядзернай праграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?