Да 2070 года колькасць мусульман і хрысціян у свеце зраўняецца, а да 2100 года мусульмане будуць складаць большасць насельніцтва планеты, такія прагнозы ўтрымліваюцца ў дакладзе амерыканскага даследчага цэнтра Pew.

Пакуль хрысціянства застаецца вядучай сусветнай рэлігіяй з пункту гледжання ліку яе прыхільнікаў, аднак, згодна з прагнозам Pew, да 2050 года колькасць хрысціян вырасце на 35% і дасягне 2,92 млрд чалавек.

У той час як мусульманскае насельніцтва планеты вырасце на 73%, да 2050 года прыхільнікаў ісламу будзе налічвацца 2,76 млрд чалавек. Да гэтага часу мусульмане складуць 10% насельніцтва Еўропы.

Доля ж людзей, якія прытрымліваюцца атэістычных поглядаў, праз 35 гадоў паменшыцца, гаворыцца ў дакладзе, хаця колькасць атэістаў некалькі вырасце ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?