Праблемы з гнуткасцю iPhone 6 вядомыя на Захадзе як скандал #bendgate — смартфоны гнуліся проста ад нашэння ў задняй кішэні. Каманда даследчыкаў вырашыла праверыць, наколькі гнуткія «айфоны» ў параўнанні з іншымі флагманскімі смартфонамі. Дзеля гэтага яны скарысталіся тэставым робатам BendBot.

Флагман Samsung, Galaxy S6 Edge, пагнуўся пры ціску каля 50 кг. iPhone 6 пагнуўся пры нязначна большым ціску. Пры гэтым абодва смартфоны змаглі працаваць, чаго не скажаш пра HTC One M9, у якога пад ціскам у 54 кг зламалася кнопка ўключэння.

Каб смартфоны Samsung і Apple перасталі працаваць канчаткова, да іх прыйшлося прыкласці нагрузку ў 67,5 і 81 кг адпаведна.

Ва ўладальнікаў флагмана Samsung больш шанцаў атрымаць поўныя кішэні шкла. У флагмана HTC шкло не трэскаецца пры аналагічным ціску, але і рамонт кнопкі ўключэння можа каштаваць нямала.

Як бачна з эксперыменту, да смартфонаў трэба прыкласці не такую і вялікую вагу, каб папсаваць іх. Таму разумна не насіць дарагія «лапаты» ў задніх кішэнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?