Пра тытулаваную расійскую гімнастку Аліну Кабаеву здымуць фільм, паведамляюць расійскія СМІ.

TASS

TASS

Карціна будзе складацца з некалькіх навел, і гераіняй адной з іх стане Кабаева. Акрамя яе, у ліку спартыўных знакамітасцяў, пра якіх раскажа фільм, будуць гімнастка Святлана Хоркіна, барэц Аляксандр Карэлін і плывец Аляксандр Папоў.

Больш за ўсё складанасцяў у стваральнікаў фільма ўзнікае з вобразам Аліны Кабаевай, паколькі рэжысёр не можа падабраць акцёрку на гэтую ролю. Пры гэтым не выключана, што ў выпадку, калі двайніка так і не знойдуць, то алімпійскай чэмпіёнцы давядзецца самой выконваць галоўную ролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?