Украінка Марыя Музычук выйграла чэмпіянат свету па шахматах, што прайшоў у расійскім Сочы. У фінале ў чатырох партыях яна перамагла расіянку Наталлю Пагодзіну (нічыя, перамога, дзве нічыі).
З перамогай Марыю павіншавалі і прэзідэнт Парашэнка, і прэм'ер Яцанюк.
Цяпер вызначыцца, калі і дзе Музычук будзе адстойваць званне супраць першага нумара сусветнага рэйтынгу і пераможцы Гран-пры ФІДЭ Хоу Іфань.