Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвэн не будзе прысутнічаць на святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у Маскве 9 мая. Пра яго адмову прыняць удзел ва ўрачыстасцях на Дзень Перамогі паведаміла яго прэс-сакратар Ганна Экбэрг.
Сваё рашэнне Лёвэн патлумачыў пазіцыяй Масквы ў адносінах да канфлікту ва Укране. Швецыю на святкаванні будзе прадстаўляць пасол краіны ў Расіі.
Па словах кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргея Іванова, згоду аб прыездзе на Дзень Перамогі атрымана ад 25 сусветных лідараў. Ён не назваў канчатковую лічбу, «бо яе ніхто не ведае».
Адзначым, сярод тых, хто адмовіўся прыехаць у Маскву 9 мая, Прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, Прэзідэнты Польшчы, Славеніі, Славакіі, Грузіі і Балгарыі.