Праз год пасля эксперыменту па навучанні бяздомнага праграмаванню Леа Гранд застаўся на вуліцы, распавядае Mashable.

«Бяздомны праграміст Леа» выпусціў праграму, якая прынесла яму 10—15 тысяч даляраў, але з цягам часу закінуў праграмаванне. Сёння ён застаецца бяздомным.

У жніўні 2013 года праграміст Патрык МакКонла прапанаваў нью-ёркскаму бяздомнаму Леа Гранду выбар: сто даляраў міласціні ці навучанне праграмаванню. Леа абраў навуку.

Праз чатыры месяцы ён выпусціў сваю першую праграму Trees for Cars, што дапамагала шукаць спадарожнікаў у аўтамабільных паездках, каб разам эканоміць паліва.

Леа Гранд. Фота з асабістага сайта

Леа Гранд. Фота з асабістага сайта

Справы ў Леа не задаліся. Праз паўгода ён усё яшчэ не наважыўся зайсці ў банк, каб адкрыць рахунак. Праз яшчэ год яго сайт быў адключаны, бо Леа перастаў плаціць за хостынг.

Зараз ён працягвае жыць на вуліцы, часам падпрацоўвае зваршчыкам. Штодзённыя заняткі праграмаваннем «бяздомны праграміст» закінуў.

Леа не можа ўпэўнена адказаць, чаму ўсё склалася менавіта так. «Бо проста, ведаеце, жыццё такое. Рознае здараецца. Ты мусіш рабіць тое, гэтае», — спрабуе патлумачыць ён.

Тым не меней, ён любіць прыгадваць часы, калі яго ўсхвалялі газеты, рэстараны прапаноўвалі яму бясплатную каву, а сам ён здымаў нумар у дарагім гатэлі. Леа думае, што яшчэ зможа стварыць прыбытковую праграму і заробіць грошы на элітнае жытло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?