Расліны і звяры Зямлі перажылі пяць масавых выміранняў і ў нашыя часы перажываюць шостае — дзякуючы чалавеку. Але чалавек здольны і ўваскрасіць знішчаныя віды, і стварыць новыя. Мастачка Кэтрын Флемінг уявіла жыхароў заапарку будучыні, перадае Gizmodo.

Флемінг стварыла серыю дыярам з «жывёламі будучыні». Дзеля рэалізму яна скарысталася ведамі па таксідэрміі і рознымі метадамі навуковага мадэлявання. Вынікі атрымаліся на мяжы фантастыкі, але застаюцца па-навуковаму рэалістычнымі.

Дрэвавы іглак, падобны да вожыка Соніка, будзе майстрам маскіроўкі і крэатыўным будаўніком гнёздаў. Адмысловыя электрасэнсорныя клеткі дапамогуць яму знаходзіць калоніі мурашоў.

Напаўжыраф, напаўлось, напаўалень, напаў-яшчэ-нешта зможа выкарыстоўваць «дапрацаваныя» капыты, каб лазіць хоць па скалах, хоць па правадах. У бойку з уладальнікам «палепшаных» рагоў лепей не лезці.

Шасцілапы гібрыд сабачых і каціных зможа адбіваць святло сваёй металёвай поўсцю так, што вы не зразумееце, дзе ён, пакуль яго гіганцкія іклы не будуць у вашай шыі.

Усе жывёлы будучыні Кэтрын Флемінг падрабязна апісаныя на яе сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?