Адзіны дзень зніжак у сувязі са святкаваннем 70-годдзя Перамогі пройдзе ў гандлёвай сетцы Мінска 2 мая, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У гэты дзень сталічныя крамы прапануюць пакупнікам зніжкі на нехарчовыя тавары ў памеры 15-20% ад кошту.

Як адзначылі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку, для стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў гандлёвай сетцы сталіцы ўжо сёння праводзяцца пашыраныя продажы адзення і абутку, тавараў гаспадарчага прызначэння, складанабытавой тэхнікі, ювелірных вырабаў, мэблі і іншых.

У маі ў сталіцы плануецца правесці больш за 400 выстаў-продажаў, рэкламных акцый і распродажаў. Усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны будуць прапанаваныя істотныя скідкі на харчовыя і нехарчовыя тавары. Таксама гандлёвыя прадпрыемствы возьмуць удзел у рэспубліканскім патрыятычным праекце «Кветкі Вялікай Перамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?