Прынц Гары прыбыў у Канберу ў рамках ваеннай камандзіроўкі ў аўстралійскія сілы абароны, якая будзе доўжыцца чатыры тыдні. Неўзабаве пасля яе заканчэння — у чэрвені — прынц завершыць ваенную кар'еру пасля 10 гадоў службы ў брытанскім войску.

Малодшы сын спадчынніка брытанскага трону прынца Чарльза афіцыйна далажыў аб сваім прыбыцці галоўнаму маршалу авіяцыі, кіраўніку сіл абароны Аўстраліі пасля таго, як усклаў вянок да Магілы невядомага салдата ў Канберы.

Сотні людзей прыйшлі да ваеннага мемарыяла, каб павітаць члена брытанскай каралеўскай сям'і.

Прынц Гары пройдзе падрыхтоўку на базе сіл спецыяльнага прызначэння ў Перце, а затым адправіцца ў выведвальны атрад, які складаецца з аўстралійскіх абарыгенаў і размешчаны ў Паўночнай тэрыторыі.

Чакаецца, што пасля завяршэння ваеннай кар'еры прынц Гары на нейкі час зоймецца дабрачыннай працай, перш чым прыняць канчатковае рашэнне наконт далейшых крокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?