Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Кіраўніку дзяржавы паведамлена аб пазітыўнай дынаміцы работы падведамных Кіраўніцтву справамі прадпрыемстваў і арганізацый за 2 месяцы бягучага года. Так, чысты прыбытак павялічыўся прыкладна на трэць, а выручка ад рэалізацыі тавараў узрасла больш як на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Віктар Шэйман таксама далажыў аб перспектывах развіцця Кіраўніцтва справамі на бліжэйшыя 3-4 гады, новых напрамках дзейнасці і планах па павышэнні эфектыўнасці работы. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб стварэнні ў складзе Кіраўніцтва справамі шэрага новых прадпрыемстваў, якія будуць займацца вырабам і перапрацоўкай мяса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?