AFP

AFP

Афіны назвалі гэту суму пасля правядзення афіцыйных падлікаў, аднак Берлін сцвярджае, што гэта пытанне было юрыдычна ўлагоджана шмат гадоў таму.

Назіральнікі тлумачаць цяперашнія фінансавыя прэтэнзіі леварадыкальнага ўрада Грэцыі набліжэннем тэрміну велізарных плацяжоў па крэдытах.

Пытанне аб кампенсацыях было ўпершыню ўзнята прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам падчас яго візіту ў Берлін у сакавіку.

У суму, якую Грэцыя хоча атрымаць ад урада Ангелы Меркель, уваходзіць пазыка ў 103 млрд еўра ў пераліку на сённяшні курс. Гаворка ідзе пра пазыку, якую Банк Грэцыі прадаставіў нацысцкай Германіі пад ціскам з Берліна.

«Па нашых падліках, доўг Германіі па рэпарацыях складае 278,7 млрд еўра», — заявіў намеснік міністра фінансаў Грэцыі Дзімітрыс Мардас парламенцкай камісіі, на якую ўскладзена задача па рашэнні пазыковага крызісу краіны.

У 1960 г. Берлін выплаціў Афінам у якасці кампенсацыі 115 млн нямецкіх марак. Аднак, на думку Афінаў, гэтая сума не пакрывае шкоды, прычыненай інфраструктуры Грэцыі, вайсковыя злачынствы і выдадзеную пад ціскам пазыку.

Берлін настойвае на тым, што пытанне аб ваенных рэпарацыях было вырашана юрыдычна і палітычна ў 1990 годзе, напярэдадні аб'яднання Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?