Фота: Tethers Unlimited

Фота: Tethers Unlimited

Кампанія Tethers Unlimited прадставіла праект SpiderFab, у межах якога прапануе збіраць касмічныя станцыі і караблі наўпрост у космасе, распавядае Space.com.

Цяпер касмічныя караблі збіраюцца на Зямлі. Стваральнікі «касмічных павукоў» прапануюць запускаць на арбіту «павуцінне» з вуглевалакна і «ткаць» караблі ўжо ў космасе — так будзе танней і эфектыўней.

Да таго ж, гэта спросціць канструкцыю саміх касмічных караблёў, бо ім не прыйдзецца вытрымліваць экстрэмальныя ўмовы запуску з Зямлі.

Фактычна «касмічны павук» ёсць вялікім 3D-прынтарам. Адзін яго орган адказвае за фармаванне канструкцыі, іншы за злучэнне, яшчэ адзін — за перасоўванне па «павуцінні».

Распрацоўшчыкі ўжо сабралі невялікі апарат для выраблення лёгкіх канструкцый з хуткасцю 5 см на секунду. Цяпер яны працуюць над «касмічным павуком» наступнага пакалення. Паводле слоў кіраўніка праекту Роба Хойта, у ідэальных умовах ўжо ў 2020 годзе «касмічныя павукі» маглі бы збіраць вялізныя апорныя структуры антэн і сонечных батарэй ды іншыя канструкцыі на арбіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?