«Чарнобыльскі шлях — 2014», фота Сяргея Гудзіліна

«Чарнобыльскі шлях — 2014», фота Сяргея Гудзіліна

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні «Чарнобыльскага шляху» адмовіўся ад правядзення мітынгу 26 красавіка (нядзеля) — няма сэнсу і занадта дорага, паведамляе belprauda.org.

7 красавіка ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні «Чарнобыльскага шляху». Арганізатары зацвердзілі прыкладны маршрут акцыі: збор удзельнікаў запланаваны каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзіны, адкуль удзельнікі акцыі з 15 да 16 гадзіны пройдуць шэсцем да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў.

Ад мітынгу на плошчы Бангалор арганізатары адмовіліся.

Ужо вырашана, што заяўку ў Мінгарвыканкам падпішуць прадстаўнік руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Прадстаўнікі руху «За свабоду» Губарэвіч і ГА «Экадом» Таццяна Новікава пакуль не вызначыліся.

Арганізатары пададуць заяўку 10 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0