Упершыню ў гісторыі 13 беларускіх дэсантнікаў сумесна з кантынгентамі КСАР дзяржаў — членаў АДКБ правялі паспяховае масавае дэсантаванне на льдзіну, якая дрэйфуе ў Паўночным Ледавітым акіяне ў непасрэднай блізкасці ад полюса — у раёне 89-га градуса паўночнай шыраты.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, дэсантаванне праходзіла на паверхню, якая не мае канкрэтна выяўленых арыенціраў, з высокай шчыльнасцю ледзяных таросаў, у цяжкім метэаралагічным і лядовым становішчы.

Вайскоўцы ва ўмовах нізкіх тэмператур ажыццявілі скачкі з парашутам з грузавымі кантэйнерамі вагой ад 30 да 50 кілаграмаў са сродкамі, неабходнымі для забеспячэння ратавальных і эвакуацыйных мерапрыемстваў.

У далейшым падчас выканання вучэбнай гуманітарнай пошукава-ратавальнай экспедыцыі дэсантнікі будуць пераймаць вопыт спецыялістаў Рускага геаграфічнага таварыства ў дзеяннях у экстрэмальных умовах Паўночнага полюса пры ажыццяўленні пошуку і падтрымання жыцця пацярпелых або тых, якія церпяць бедства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?