У Мінску пасажыры змогуць у рэжыме анлайн даведвацца аб прычынах затрымкі грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Аператыўная інфармацыя аб магчымых прычынах затрымкі транспарту ў рэжыме рэальнага часу з сённяшняга дня публікуецца на афіцыйным сайце прадпрыемства «Мінсктранс».

Як паведамлялася, у лютым бягучага года на сайце «Мінсктранса» аднавіў работу сэрвіс «Віртуальнае табло». Сэрвіс паказвае час да прыбыцця бліжэйшага грамадскага транспарту на прыпыначны пункт, дае магчымасць сачыць анлайн за наземным гартранспартам і маніторыць у рэжыме рэальнага часу месцазнаходжанне машын выбранага маршруту. Гэта паслуга з'яўляецца для карыстальніка бясплатнай. «Віртуальнае табло» працуе як на персанальным камп'ютары, так і на адаптаваных версіях мабільных платформ з уключаным рэжымам перадачы даных у сетках GSM.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0