Былы абаронца англійскага футбольнага клуба «Ліверпуль» Андрэа Дасэна арыштаваны па падазрэнні ў крадзяжы. Пра гэта паведамляе The Daily Mail.

sunderlandnow.com

sunderlandnow.com

33-гадовы Дасэна быў затрыманы на захадзе Лондана разам з 31-гадовай сяброўкай ў аўторак, 7 красавіка. Паліцыя падазрае пару ў абкраданні крамы Harrods — аднаго з найбуйнейшых універмагаў брытанскай сталіцы. Што менавіта скралі Дасэна і яго сяброўка, не паведамляецца.

У паліцыі заявілі, што пара прабудзе пад арыштам да канца красавіка. Кіраўніцтва ўнівермага адмовілася ад каментароў.

Дасэна вядомы па выступах за англійскі «Ліверпуль» (2008-2010), а таксама італьянскія «Верону» (2001-2005), «Удынэзэ» (2006-2008) і «Напалі» (2010-2013). З 2014 года італьянец выступае за лонданскі клуб «Лейтан Орыент», які грае ў першай лізе (трэці па значнасці футбольны дывізіён Англіі). За зборную Італіі абаронца правёў 10 матчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?